the quiet place project

millions of souls chose quiet. see why :)
у ціхім месцы націскаюць [прагал], каб рухацца далейу ціхім месцы дакранаюцца пальцам да экрана, каб рухацца далеймякка націсьніце гэтую клявішумякка дакраніцеся да экрана
каб атрымаць найбольшую асалоду, вымкніце тэлефон, дадайце гуку ды націсьніце [f-11] або [cmd+shift+f] на «маку»каб атрымаць найбольшую асалоду, дадайце гуку ды перакуліце тэлефон раўналежнаізноўку націсьніце [прагал]ізноўку дакраніцеся да экрана
толькі абавязкова вымкніце тэлефон, інакш ня будзе ніякага плёнуне хвалюйцеся: тут ніхто ня будзе палохаць вас да сьмерціне хвалюйцеся: тут ніхто ня будзе палохаць вас да сьмерці
вітаю вас у ціхім месцыізноўку націсьніце [прагал]
у ціхім месцы няма вялікіх літараўвелізарных літараў, якія крычаць на вас
тут няма паведамленьняў з фэйсбуку
або твітэру
ці «кантакту»
аднаклясьнікаў
пошты
скайпу
і гэтак далей
і далей
і
нічога сабе
ці заўважалі вы, колькі ўсяго патрабуе вашае ўвагі?
вы, напэўна, зараз думаеце, што прапусьцілі шмат неймаверна важных паведамленьняў
але пацярпіце крыху
пачакайце пару хвілінаў
на нейкі час выкіньце ўсё з галавы
магу запэўніць: вы не прапусьціце нічога важнага; усё пачакае
яшчэ турбуецеся? я раскажу вам, што адбываецца
невядомы вам «сябра» сказаў штосьці з нагоды нейкае падзеі, але — нічога цікавагаабо адказаў на вашае малазьмястоўнае выказваньне пра нядаўняе здарэньне
«гэта ўсё кпіны» — так вы думаеце, праўда?
думаеце, я сьмяюся з таго, што сталася з намі, з усімі людзьмі?
так, я жартую, але няма байкі бяз праўды
мы страцілі нешта за ўсімі гэтымі «сацыяльнымі» сеткамі — вось праўда
мы забываемся спыняцца адпачыць
адпачыць насамрэч
так прыемна прайсьціся паркам ці з’ехаць на адпачынак у горы
а калі вы пацягнеце з сабою тэлефон, значыць анічога вы не зразумелі
розум будзе згінацца пад цяжарам бессэнсоўных дробных турбот
бессэнсоўных. дробных. турбот.
бессэнсоўных
дробных
турбот
сябра выказаўся пад вашым допісам
сябра падзяліўся відэа
сябра запрасіў на вечарыну
сябра ўпадабаў спасылку
сябра адзначыўся
сябра тое
сябра гэтае
сябра
сябра
сябра
бессэнсоўная
дробная
лухта
расслабцеся
на 30 сэкундаўі не рабіце нічога. у вас атрымаецца, праўда. вы не сканаеце. усяго толькі 30 сэкундаў.
цудоўнае адчуваньне, праўда?
:)
неўзабаве я разьвітаюся
а вы зможаце вярнуцца да сваіх паведамленьняў
але перад гэтым дазвольце параіць вам
час-часом
адкладзіце ўсе справы
і завітайце ў ціхае месца
да пабачэньня
вяртаемся да звычайных клопатаў, цяпер можна падзяліцца спасылкаю:

share on tumblr

калі вам спадабалася ў ціхім месцы, завітайце на бачыну ў фэйсбуку або дадайце ціхае месца ў колы на Google+, у нас будзе, чым вас зьдзівіць.

Pin It



ціхае месца прыдумаў адзін чалавек — чалавек, які жадае зьмяніць сьвет. каб ціхае месца існавала і разьвівалася, можна ахвяраваць крышачку грошай:



мяне клічуць amitay tweeto. гэта мой twitter і бачына на google+. музыка — life and death (са «згубленых»), кампазытар майкл джаккіна

а, і не забудзьцеся вярнуцца да стальніцы: націсьніце [f-11] або [cmd+shift+f] на «маку»